Для павышэння культуры абслугоўвання насельніцтва, павышэння кваліфікацыі повараў і кандытараў у кафэ "Спатканне", сталовай "Чабор" праводзяцца штомесячныя "Дні нацыянальнай кухні" розных народаў, у тым ліку "Дні беларускай кухні".

Асаблівасцю прадстаўленай прадукцыі з'яўляецца яе якасць, прывабны вонкавы выгляд і выдатнае спалучэнне "кошт - якасць".

У мэтах папулярызацыі страў беларускай кухні ў аб'ектах грамадскага харчавання рэгулярна праводзяцца "Тыдні" беларускай кухні.

У дні правядзення "Нацыянальнай кухні" ў дадзеных аб'ектах грамадскага харчавання прадстаўлены наступныя стравы:

- беларускія нацыянальныя стравы - дранікі, клёцкі бульбяныя, бабка бульбяная, мачанка з блінамі, халаднік, поліўка "Беларуская", крупеня, квас, медавуха, збіцень і інш.;

- рускія нацыянальныя стравы - капуста па-ўральску, салянка зборная мясная, рыбная поліўка, бліны, пяльмені і інш.;

- грузінскія нацыянальныя стравы – харчо, купаты, сацыві з птушкі, чахахбілі і інш.;

- украінскія нацыянальныя стравы - біточкі па-сялянску, мяса далікатэснае;

- узбекскія нацыянальныя стравы - плоў, лагман і інш.;

- азербайджанскія нацыянальныя стравы - люля-кебаб і інш.;

- латвійскія нацыянальныя стравы – курземес строганаўс і інш.

Аб асаблівасцях прыгатавання нацыянальных страў заказчыкаў і спажыўцоў інфармуюць загадчыкі вытворчасці, тэхнолагі і іншыя спецыялісты.

У дні правядзення "нацыянальных кухняў" работнікі аб'екта грамадскага харчавання апрануты ў нацыянальную форму сваёй краіны, абслугоўванне можа суправаджацца музычным афармленнем.

Турысты і госці горада, трымальнікі "Карты госця" ў кафэ "Спатканне" ў дні правядзення "Нацыянальнай кухні" змогуць скарыстацца зніжкай у 10%.

Апошнія навіны

Галоўная
Кантакты
Joomla Templates and Joomla Extensions by JoomlaVision.Com

Статыстыка

  • Наведвальнікі : 6
  • Матэрыялы : 55
  • Спасылкі : 9